Падарожжа ў далёкае мінулае (экскурсія выхаванцаў Мятлічыцкага дзіцячага сада ў гісторыка-краязнаўчы музей Акалоўскай сярэдняй школы Лагойскага раёна)

17.12.2021
Выхаванцы дзіцячага садка разам з выхавальнікам Усцін Ж.І. здзейснілі падарожжа ў свет прыгажосці, утульнасці, дабра, далучыліся да вытокаў народнай культуры.

 

У дзяцей фарміраваліся элементарныя ўяўленні аб выяўленча-выразных сродках ручнога ткацтва; развіваліся ручныя ўменні, зрокавая памяць, вобразнае мысленне, эстэтычны густ, дробная маторыка рук; выхоўвалася працавітасць, цікавасць да прадметаў народнага мастацтва.

З дапамогай “чароўнага” клубочка дзеці пабывалі ў далёкім мінулым.                                

- Ты каціся-каціся, клубочак, пакажы нам мінулае разочак.

 

 

Ткацтва — гэта старадаўні від рукадзелля, з якім звязана шмат легенд і паданняў.

 

Клубочак запрасіў выхаванцаў наведаць школьны музей, дзе яны пазнаёміліся з ткацкім станком.

 

А яшчэ выхаванцы даведаліся, што першае валакно для ткацтва нашы продкі атрымлівалі з крапівы, а ўжо потым сталі вырошчваць лён.

 

Сялянскай сям'і патрэбна было многа тканіны для адзення, пасцельнай бялізны, абрусоў, ручнікоў, дываноў.

Паглядзіце, якія яны прыгожыя!

 

 

І зноў клубочак прывеў нас у дзіцячы сад, у нашу майстэрню.

Дзеці папрацавалі на славу на сваіх станочках. Вось і гатовы сурвэткі, шкада толькі, што зімовы дзянёк -  кароткі.

 

Крыніца інфармацыі --> 

03.01.2022 13:53 - 03.01.2022 13:53